17 траўня 2024, Пятніца, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаванне справы Юрыя Захаранкі зноў працягнутае

5

Расследаванне па факце гвалтоўнага знікнення былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі працягнута да 24 сакавіка.

Пра гэта паведаміў «Народнай волі» прадстаўнік сям’і Захаранкі, юрыст, былы следчы пракуратуры Алег Воўчак.

«Я літаральна на днях атрымаў паведамленне пра тое, што тэрмін папярэдняга расследавання па крымінальнай справе №110352 па факце знікнення Захаранкі працягнуты да 24 сакавіка 2010 года, -- сказаў Воўчак. – У паведамленні напісана, што пра вынікі расследавання паведамяць дадаткова».

Нагадаем, што ў 1999-2000 гадах у Беларусі зніклі першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі 13 склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, экс-кіраўнік МУС, які пасля стаў апазіцыйным палітыкам, Юры Захаранка і аператар расейскага тэлеканала ГРТ Дзмітры Завадскі.

Пра неабходнасць высветліць лёс зніклых беларускіх апазіцыянераў увесь час заяўляе міжнародная супольнасць. Патрабаванне раскрыць праўду пра іх знікненне ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкіх асамблеяў Рады Еўропы і АБСЕ.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру САХРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазрэнняў у іх датычнасці да выкраданняў апазіцыянераў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках