17 траўня 2024, Пятніца, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі: Кожны чацвёрты менчук з грыпам перанёс і свіны грып

2

Паводле звестак эпідэміёлагаў, штодня ў Менску выяўляюць некалькі хворых на грып A/H1N1.

Як заяўляюць урачы, кожны чацвёрты жыхар сталіцы Беларусі, які хварэў на звычайны грып, перанёс таксама і свіны грып.

Як паведаміла «Еўрарадыё» загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка, выяўленне высокапатагеннага грыпу A/H1N1 адбываецца з дапамогай спецыяльных даследаванняў.

«Усяго за перыяд назіранняў у Менску было праведзена каля 1,15 тыс. даследаванняў. Ад хворых на грып, ускладненыя формы грыпу атрымана 272 станоўчыя даследаванні на вірус высокапатагеннага грыпу А. І, паводле Нацыянальнага цэнтра па грыпе, для Менска - яшчэ 155. Гэта значыць наш адсотак станоўчых вынікаў - дзесьці каля 25% хворых на ўскладненыя формы грыпу і пнеўманіі даюць станоўчы вынік на высокапатагенны грып. Кожны дзень праводзяцца даследаванні, і кожны дзень ёсць некалькі станоўчых вынікаў», - распавяла спецыяліст.

Па словах эпідэміёлага, на працягу тыдня можна будзе рабіць і першыя прагнозы адносна ўздыму эпідэміі, які мае адбыцца. На гэты момант вядзецца кампанія вакцынацыі групы рызыкі, у якую ўваходзяць у першую чаргу медыкі, а таксама супрацоўнікі камунальных і экстраных службаў.

«Зараз ідзе кампанія імунізацыі менавіта супраць высокапатагеннага грыпу. Вакцынуюцца медыкі і супрацоўнікі гарадскіх службаў. Медыкі - так, гэта адназначна група рызыкі. А жыццядзейнасць горада - для таго, каб, напрыклад, службы, якія павінны працаваць штодня ў аператыўным рэжыме, былі ўсе працаздольнымі», - сказала Алена Фісенка.

Масавая вакцынацыя для астатняга насельніцтва будзе магчымая пазней, пасля набыцця неабходнага аб'ёму прэпаратаў.

Ужо ў гэтым месяцы Беларусь чакае чарговы ўздым захворванняў на грып - як звычайны, так і свіны. Наколькі ён будзе вялікім і інтэнсіўным, медыкі даведаюцца ў канцы тыдня, паведаміла Алена Фісенка.

«Чакаем, што ў хуткім часе можа пайсці фармаванне чарговага, паслясвяточнага, уздыму захворванняў - гэтае таксама характэрнае адрозненне. Уздым, верагодна, будзе. Але наколькі ён будзе вялікім, мы будзем арыентавацца ўжо ў канцы гэтага тыдня: залежыць ад таго, як будзе праходзіць эпідэміялагічны працэс, гэта значыць наколькі інтэнсіўна будзе павялічвацца колькасць захворванняў», - заявіла спецыяліст.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках