11 чэрвеня 2026, Чацвер, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У першай лэдзі Польшчы ў Віцебску зламаўся самалёт

10

Першая лэдзі Польшчы Ганна Камароўская, якая ў нядзелю прыняла ўдзел у Смаленску ў жалобных мерапрыемствах, не змагла паляцець дадому своечасова з-за паломкі самалёта.

- За жонкай прэзідэнта Польшчы ў аэрапорце Віцебск прызямліўся другі самалёт, яна павінна вылецець іншым бортам, - паведамілі РІА «Новости» у аэрапорце, не ўдакладніўшы пры гэтым, што сталасяла прычынай затрымкі вылету і замены самалётаў.

У той жа час, піша «Камсомольская праўда ў Беларусі», паводле дадзеных польскага ІА Rap, cамолет не змог узляцець з-за адмовы рухавіка. Аварыйны «Боінг» быў заменены яшчэ на адзім з Варшавы.

Абставіны аварыі распавёў у інтэрв'ю TVN24 Павал Дэрэш, удавец Іяланты Шыманэк-Дэрэш.

- Капітан самалёта, на якім мы павінны былі вярнуцца ў Варшаву, сказаў нам, што ён не можа яго запусціць, - сказаў Дэрэш. - Першая лэдзі магла паляцець на іншым самалёце, але праявіла салідарнасць і засталася з намі ў Віцебску.

Па словах Дэрэша, беларускі бок прапанаваў ім вячэру. Ён дадаў, што ніякай панікі не было, піша Gazeta.pl.

Паўгады таму ў авіякатастрофе загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка Марыя, а таксама вядомыя польскія палітыкі, грамадскія і рэлігійныя дзеячы - усяго 96 чалавек, з іх 88 пасажыраў і восем членаў экіпажа. Дэлегацыя накіроўвалася ў Катынь, каб прыняць удзел у жалобных мерапрыемствах на месцы масавага пахавання ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках