11 чэрвеня 2026, Чацвер, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтарынак у заняпадзе: продажы катастрафічна падаюць

26

Па словах спецыялістаў, аўтамабільны рынак за год заняпаў на 42%.

Рынак продажаў новых аўтамабіляў у Беларусі сёння знаходзіцца ў заняпадзе. Пры гэтым калі ў 2010 годзе асноўныя бізнэсы ў Беларусі пачалі дэманстраваць тэндэнцыю да аднаўлення дакрызісных паказчыкаў, дык аўтадылеры, наадварот, заняпалі яшчэ больш, піша «Штодзённік».

Паводле дадзеных холдынгу «Атлант-М», у 2008 годзе аб'ёмы продажаў новых аўтамабіляў у Беларусі складалі каля 25 тысячаў у год. У самы складаны для беларускай эканомікі 2009 год рынак новых аўтамабіляў заняпаў на 31%, і дылеры змаглі рэалізаваць толькі 17 тысячаў аўтамабіляў. 2010 год стаў яшчэ больш складаным для аўтадылераў з прычыны ўступлення Беларусі ў Мытны саюз. Нагадаем, што ў выніку гэтага ўступлення стаўкі мытных пошлінаў на новыя аўтамабілі зраўняліся з расейскімі, у той час як стаўкі на патрыманыя аўтамашыны для фізічных асобаў засталіся ранейшымі, прынамсі, да 1 ліпеня 2011 года.

У выніку такога дысбалансу за восем месяцаў 2010 года дылеры змаглі прадаць у Беларусі ўсяго 7 тысячаў новых машынаў. Усяго, па прагнозах спецыялістаў, за год будзе прададзена каля 10 тысячаў машынаў. Іншымі словамі, рынак за год заняпаў яшчэ на 42 %.

Як павядзе сябе рынак у 2011 годзе, дылеры дакладна пакуль сказаць не могуць. Шмат што будзе залежаць ад таго, ці зменяцца з 1 ліпеня пошліны на патрыманыя аўтамабілі. Калі яны зраўняюцца з расейскімі, дык дылеры разлічваюць прадаць 12–15 тысячаў новых аўтамабіляў. Калі з прычыны складаных узаемаадносінаў з Расеяй пошліны застануцца ранейшымі, дык рынак застанецца на ўзроўні 10–11 тысячаў аўтамабіляў.

Зрэшты, як заявіў дырэктар новага аўтацэнтра Volkswagen «Атлант-М Уручча» Аркадзь Бабіцкі, выжываць у гэткія складаныя часы дылеры будуць не столькі за кошт продажаў новых машынаў, колькі за кошт пашырэння сэрвіснага абслугоўвання раней прададзеных аўтамабіляў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках