19 красавiка 2024, Пятніца, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расея»: Лукашэнка набліжае свой палітычны крах (Відэа)

26

Крэмль вырашыў перагледзець стаўленне да беларускага дыктатара напярэдадні хуткіх прэзідэнцкіх выбараў.

Лукашэнка будуе сваю перадвыбарчую кампанію на антырасейскай рыторыцы, перадаюць «Вести».

А калі ўявіць Расею новым ворагам, можна паспрабаваць адцягнуць увагу ад унутраных праблем. Але ці разумна абвастраць адносіны з бліжэйшым саюзнікам - адным з нямногіх - Лукашэнка, мабыць, не задумваецца.

Дадзены сюжэт не быў насуперак звычаю адцэнзураваны ў Беларусі, і яго змагла ўбачыць уся краіна.

Як перадаў тэлеканал НТВ, прэзідэнт Расеі выйшаў у Інтэрнэт, каб яго пачулі і ў Расеі, і ў Беларусі. У сваім відэаблогу Мядзведзеў ужо дзяліўся думкамі аб адносінах з суседзямі і партнёрамі. Прэзідэнт, у прыватнасці, нагадаў, што мінулым летам тлумачыў расейцам і ўкраінцам, чаму не бачыць перспектыў у дыялогу з Віктарам Юшчанкам. І сёння гэтая непрыемная праблема паспяхова для народаў Расеі і Украіны сышла ў мінулае.

Тэмай гэтага відэазвароту прэзідэнта сталі гучныя словы і дзеянні беларускага лідара Лукашэнкі ў адносінах да Расеі і яе кіраўніцтва.

Дзмітрый Мядзведзеў не тоіць, што пазіцыя беларускага кіраўніка, які робіць з Расеі ворага, прымушае пераглядаць стаўленне Крамля да такой постаці на чале братэрскай дзяржавы, асабліва напярэдадні хуткіх у Беларусі выбараў. Бо стасункі з такім партнёрам абцяжараны нават на асабістым узроўні.

Наталля Цімакова, прэс-сакратар прэзідэнта РФ: «Замежныя прэзідэнты, якія мераюць сябе з расейскімі губернатарамі, з нейкай прычыны параўноўваючы свой палітычны лёс з лёсам некаторых накіраваных у адстаўку кіраўнікоў рэгіёнаў, павінны лепш займацца сваімі ўнутранымі справамі, тым больш, што яны ёсць: вывядзенне эканомікі з крызісу, збор ураджаю, пошук крыніц фінансавання выплат пенсій, аздараўленне палітычнай сістэмы. Каментаваць унутраную сітуацыю Расеі - не іх справа».

Глеб Паўлоўскі, палітолаг: «Не трэба чапаць Расею, яе палітычную сістэму. Не трэба даваць нам рэкамендацыі па дэмакратыі, таму што рэкамендацыі па дэмакратыі з боку Менска - гэта, мякка кажучы, камічна».

Уладзімір Жырыноўскі, намеснік старшыні Дзярждумы РФ, фракцыя ЛДПР: «Ён усяляк сабатуе ўсе заключаныя пагадненні, паводзіць сябе агідным чынам. Лукашэнка, Лукашэнка, ну вось Лукашэнка - паскудзіць кожны дзень».

Гэта відавочная фронда ў дачыненні да ўнутрыпалітычных рашэнняў, якія прымаюцца вышэйшым кіраўніцтвам Расеі, і толькі адзін з эпізодаў, што ілюструе стаўленне Лукашэнкі да расейскіх партнёраў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках