11 чэрвеня 2026, Чацвер, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўскую прэмію міру атрымаў кітайскі дысідэнт з «Хартыі-08»

3

Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стаў кітайскі праваабаронца Лю Сяабо.

Нобелеўскі камітэт прысудзіў яму прэмію за «працяглую негвалтоўную барацьбу за фундаментальныя правы чалавека ў Кітаі».

54-гадовы Лю прымаў удзел у падзеях на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе, за што быў без суда пасаджаны ў турму, дзе правёў два гады. У 1996 годзе ён быў прысуджаны да трох гадоў працоўных лагероў за заклікі да вызвалення арыштаваных удзельнікаў пратэстаў 1989 года, перадае Lenta.ru.

У 2008 годзе Лю быў ізноў пасаджаны ў турму - суд прызнаў яго вінаватым у спробе звяржэння дзяржаўнага ладу і прысудзіў да 11 гадоў пазбаўлення волі. Падставай да арышту стала так званая «Хартыя-08», адным з аўтараў якой выступіў Лю Сяабо. Маніфест, подпіс пад якім паставілі больш за 10 тысячаў чалавек, утрымліваў заклікі да рэфармавання палітычнай сістэмы Кітая і заклікаў да захавання ў краіне правоў чалавека.

Лю з'яўляецца доктарам навук і прафесарам кітайскай літаратуры. Да 1989 годзе ён выкладаў ў Пекінскім універсітэце, аднак пасля падзеяў на Цяньаньмэнь яму было забаронена выкладаць ў дзяржаўных адукацыйных установах Кітая.

У 2010 годзе сума прыза склала 10 мільёнаў шведскіх кронаў - каля 1 мільёна еўра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках