2 траўня 2024, Чацвер, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» атрымаў усе дазволы на будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень»

4

Фінляндыя 12 лютага дала дазвол на будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень» у выключнай эканамічнай зоне краіны ў Балтыйскім моры.

Дазвол, атрыманы 12 лютага, стаў апошнім, неабходным для пачатку працаў па будаўніцтве газаправода. Раней «Паўночны струмень» атрымаў дабро ад уладаў Даніі, Швецыі, Расеі і Германіі, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Business Week.

Праект «Паўночны струмень» прадугледжвае пракладанне газаправода даўжынёй 1200 кіламетраў па дне Балтыйскага мора ад расейскага Выбарга да нямецкага Грайфсвальда. Паводле папярэдніх разлікаў, будаўніцтва газаправода абыйдзецца ў 7,4 мільярда даляраў.

У лістападзе 2009 года, калі яшчэ не былі атрыманыя ўсе неабходныя дазволы, паведамлялася, што будаўніцтва газаправода можа распачацца 1 красавіка 2010 года. Новая дата пачатку працаў пакуль не ўдакладняецца.

Як чакаецца, першая нітка газаправода будзе дабудаваная да 2011 годзе, а другая - да 2012-га.

«Паўночны струмень» разлічаны на прапампоўку 55 мільярдаў кубаметраў газу ў год. Для будаўніцтва газаправода створаная кампанія Nord Stream, 51 адсотак акцыяў якой кантралюе «Газпром». Германскія Wintershall і E.ON Ruhrgas валодаюць па 20 адсоткаў акцыяў праекту, а галандская Gasunie - дзевяццю адсоткамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках