Інспектар ДАІ збіў парушальніка ПДР
6- 22.03.2010, 10:57
Пракуратура Бабруйска ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да капітана ДПС ДАІ, які пры затрыманні збіў мясцовага жыхара.
У цяперашні час капітан міліцыі, які працаваў на пасадзе інспектара ДПС аддзела ДАІ Бабруйскага РАУС, звольнены з органаў унутраных справаў. Як паказала праверка, праведзеная супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС, 13 снежня 2009 года пры затрыманні адміністрацыйнага правапарушальніка, капітан збіў яго, прычыніўшы лёгкія цялесныя пашкоджанні. У выніку працоўнаму ААТ «Бабруйскаграмаш» давялося аказваць медыцынскую дапамогу, паведамляе «Штодзённік».
Па факце збіцьця затрыманага пракуратура ўзбудзіла ў дачыненні да цяпер ужо былога інспектара ДАІ крымінальную справу. Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.3 ст.426 КК РБ (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, спалучанае з гвалтам, катаваннем ці абразай пацярпелага альбо ужываннем зброі ці спецыяльных сродкаў).