9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школы і каледжы Бабруйска гандлююць квіткамі для Лядовага палаца

15

Навучэнцаў прымушаюць купляць квіткі на хакейныя матчы альбо распаўсюджваць іх сярод сваіх знаёмых.

Чэмпіянат свету па хакеі сярод юніёраў пройдзе ў Бабруйску з 13 па 23 красавіка, але квіткі прадаюць ужо зараз.

Цікава, што згодна з бабруйскай традыцыяй распаўсюдам квіткоў займаюцца навучальныя ўстановы і прадпрыемствы горада, хаця афіцыйна гэта і замоўчваецца, паведамляе «Еўрарадыё».

У школах вывешваюцца спісы дзяцей з раскладам хакейных матчаў, размяркоўваюцца класы і час наведвання «Бабруйск-Арэны». Дзеці у «добраахвотна-прымусовым» парадку здаюць грошы завучу, які нясе іх у бухгалтэрыю Лядовага палаца і там атрымлівае квіткі на матч.

Як распавяла студэнтка аднаго з каледжаў Бабруйска, у іх навучальнай установе схема крыху іншая - квіткі ў намеснікаў дырэктара часцей за ўсё ўжо ёсць на руках, а распаўсюдам займаюцца майстры вытворчага навучання, куратары груп і навучэнцы, калі яны самі не хочуць іх набываць.

«Да нас прыходзіць майстар групы і раздае пэўную колькасць квіткоў. Калі ты не хочаш ісці на матч - можаш прадаць квіткі знаёмым або сябрам, - распавядае дзяўчына. – Квіток каштуе 5 000. Большасць не жадае набываць квіткі, але нас ніхто не пытаецца. Гэтаксама прадаюць латарэю, квіткі на розныя канцэрты і г.д.»

Дырэктар «Бабруйск-Арэны» Аляксандр Жаваронак паведаміў, што нічога не ведае пра прымусовы продаж квіткоў, але з гонарам адзначыў, што квіткоў на ЧС-2010 прадалі ўжо больш за 20 000.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках