13 траўня 2024, панядзелак, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк Расеі паабяцаў змагацца з «беларускім сіндромам»

18

У Расеі занепакоіліся схемамі, створанымі ў Беларусі, якія нелегальна вывозяць грошы з РФ.

Цэнтрабанк Расіі паабяцаў надаць падвышаную ўвагу схемам вываду сродкаў з краіны, якія звязаныя з так званым «беларускім сіндромам», гэта значыць пабудаваныя на ільготным рэжыме валютнага кантролю ў Беларусі. Пра гэта, як паведамляе «Коммерсант», заявіла дырэктарка дэпартамента ЦБ Расеі Алена Ішчанка.

Па словах Алены Ішчанкі, такія схемы ўжо набылі масавы характар. Часцей за ўсё яны выглядаюць наступным чынам. У банк з Расіі звяртаецца мясцовая кампанія для правядзення плацяжу нерэзідэнту за фіктыўную пастаўку тавараў з Беларусі. Для пацверджання прызначэння плацяжу ў банк накіроўваецца таварна-транспартная накладная, якую ў Беларусі можна параўнальна лёгка атрымаць: яна выдаецца не па факце мытнай праверкі тавара, а толькі пры давядзенні таго, што паміж пастаўшчыком і пакупніком маецца таваразварот.

Акрамя таго, паколькі ў Беларусі няма адзінай базы таварна-транспартных накладных, праверыць іх сапраўднасць немагчыма. У выніку расейскія банкі згаджаюцца перавесці сродкі ў афшор, хаця паставак тавараў насамрэч не было.

Алена Ішчанка адзначыла, што «беларускі сіндром» ужо замясціў іншыя схемы вываду сродкаў за мяжу. Так, калі ў 2008 годзе па фіктыўных мытных дэкларацыях з Расіі было выведзена 47,2 мільярда даляраў, дык ў 2009-м - ужо 17,4 мільярда. У ЦБ Расеі таксама падкрэслілі, што маюць намер змагацца з «беларускім сіндромам» сумесна з манетарнымі ўладамі Беларусі.

Раней расейскія інфармагенцтвы са словаў Алены Ішчанкі перадавалі, што аб'ёмы легальнага вываду сродкаў у 2009 годзе таксама скараціліся. У 2009 годзе расейцы адправілі за мяжу пры дапамозе банкаў 6,4 мільярда даляраў, а ў 2008 годзе - 12,6 мільярда.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках