4 і 5 сакавіка ў Менску зноў перабоі трансляцыі тэлепраграмаў
2- 4.03.2010, 9:37
4 сакавіка з 08:30 да 9:30, а таксама 5 сакавіка з 08:30 да 10:00 з прычыны ўплыву сонца з экранаў тэлевізараў могуць знікнуць трансляцыі некаторых каналаў.
Гэта тэлеканалы FoxCrime, FoxLife, «Сядзіба», «Паляванне і рыбалка», TV XXI, NGC, AXN Sci-Fi – паведамляе УП «Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі».
Што жа такое адбываецца з сонцам «Комсомольская правда в Беларуси» спытала ў загадчыка менскага планетарыя Аляксандра Мікуліча.
- З сонцам усё ў парадку. Успышкавая актыўнасць на сённяшні дзень мінімальная, хуткасць сонечнага ветра таксама невялікая. Справа ў тым, што радыёсігналы з арбітальных спадарожнікаў могуць скажацца ў выніку сонечнай інтэрферэнцыі. Гэты працэс адбываецца 2 разы ў год у перыяд вясновага і восеньскага раўнадзенстваў і прадказваецца з дакладнасцю да секунды. Для нагляднага ўяўлення, сонца перасякае вось антэны-спадарожніка на 1-10 хвілінаў у ранішні час для краінаў нашага ўсходняга паўшар'я. Зніжаецца ўзровень сігналу і павялічваецца колькасць памылак, да сярэдзіны перыяду прыём можа зрывацца зусім.