10 чэрвеня 2026, Серада, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ убачыў у шэсці «анёлаў» палітычную акцыю

7
КДБ убачыў у шэсці «анёлаў» палітычную акцыю

Актывістку «Маладога фронту» Касю Далідовіч у дэканаце факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацыяў Універсітэта культуры дапытваў супрацоўнік КДБ.

Супрацоўнік спецслужбаў запатрабаваў ад дзяўчыны, каб яна прызналася ва ўдзеле ў акцыі, якая адбылася 14 лютага і была прысвечаная Дню Святога Валянціна. У акцыі Кася Далідовіч выступала ў вобразе анёла, нагадвае прэс-служба «Маладога Фронту».

Касю Далідовіч у дэканат выклікала намесніца дэкана, прычыну не паведаміла. У кабінеце знаходзіўся незнаёмы чалавек, які доўга не хацеў называцца, аднак пасля настойлівых просьбаў назваўся Дзмітрыем Сяргеевічам з УКДБ Кастрычніцкага раёна г. Менска. Імя і пасведчанне мужчына не паказаў. Супрацоўнік КДБ меў пры сабе раздрукаваныя здымкі з акцыі 14 лютага на плошчы Свабоды, на якіх Кася Далідовіч была ў вобразе святочнага анёла.

Мужчына вёў «прафілактычную гутарку» і патрабаваў ад дзяўчыны прызнацца, што гэта была палітычная акцыя, у якой яна ўдзельнічала свядома.

Кася Далідовіч заявіла, што прыйшла на непалітычную акцыю, каб павіншаваць людзей з святам.

Нагадаем, што 14 лютага «Малады фронт» правёў у Менску акцыю ў гонар Дня Святога Валянціна. Падчас акцыі дзесяткі яе ўдзельнікаў былі збітыя і затрыманыя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках