10 чэрвеня 2026, Серада, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдат у дэпутаты ад апазіцыі арыштаваны на 15 сутак

5

Тым самым улады пазбавілі патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты ад партыі БХД магчымасці збіраць подпісы ў сваю падтрымку.

Андрусь Кашэўскі збіраўся балатавацца ў Жодзінскі гарсавет. Апазіцыянер быў затрыманы ўвечары 3 сакавіка ў менскім метро. Пра яго месцазнаходжанне не было вядома ды сенняшняй раніцы.

Высветлілася, што яшчэ ўчора актывіста даставілі ў суд Ленінскага раена. Як паведамляе прэс-служба БХД, суддзя Навіцкая асудзіла Андруся Кашэўскага на 15 сутак арышту па абвінавачванні ў супраціве супрацоўнікам міліцыі.

У Менску апазіцыянер займаецца распаўсюджваннем газеты «Народная воля». Падчас затрымання ў актывіста пры сабе нумароў газеты не было.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках