10 чэрвеня 2026, Серада, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцэйскі карпаратыў супраць моднага ды-джэя

6

З-за банкета міліцыянтаў у Менску адмянілі вечарынку электроннай музыкі з удзелам вядомага польскага музыкі.

Як перадае «Еўрарадыё», у клубе «Чэлсі» 5 сакавіка павінна была адбыцца вечарынка The OWNER з удзелам вядомага польскага ды-джэя Яцэка Сянкевіча. У апошні момант мерапрыемства прыйшлося перанесці ў іншае месца, нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць з уладальнікам клуба, рэкламу і ўжо распачаты продаж квіткоў.

Як распавяла арганізатарка вечарынкі The OWNER Інга (DJ Raketa) , прычына – у банкеце міліцыянтаў на 60 чалавек, які пройдзе ў клубе «Чэлсі» у гэты ж дзень.

«Спачатку мне абяцалі, што банкет скончыцца ў 22:30, і мая публіка і публіка банкета не перасякуцца. А ўчора мне патэлефанавалі і сказалі, што будзе банкет з міліцыянтамі, і яны адмаўляюцца сыходзіць да 2 ночы. Мне прапанавалі толькі ніжні паверх клуба, замест двух, але я не пагадзілася. Я ўжо была на такіх «сумесных» вечарынках у «Чэлсі», і гэта выглядае наступным чынам: знізу праходзіць электронная вечарынка на сур'ёзным узроўні, а зверху спявае расейская папса кшталту «Сиреневый туман», і праз залу першага паверху да прыбіральні ходзяць дамы з начосамі», -- распавяла арганізатарка вечарынкі.

У выніку вечарына з Яцэкам Сянкевічам адбудзецца ў клубе «Экспансія», які знаходзіцца непадалёк ад цырка. Там будзе толькі адна танцпляцоўка, усё астатняе – як і планавалася.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках