18 траўня 2024, Субота, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пахаванне Качыньскага ўлады адпраўляюць шэраговых чыноўнікаў

4

Беларуская афіцыйная дэлегацыя прыме ўдзел у пахаванні загінулых у катастрофе польскага ўрадавага самалёта Ту-154М, якое пройдзе 18 красавіка.

Пра гэта паведаміў БелаПАН начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных.

«Склад дэлегацыі будзе яшчэ удакладнены. Але тое, што беларуская дэлегацыя высокага ўзроўню будзе ўдзельнічаць, - гэта несумненна», - сказаў Савіных.

Польскі ўрадавы самалёт Ту-154М разбіўся ў Смаленскай вобласці раніцай 10 красавіка. Афіцыйная дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім ляцела ў Катынь для ўдзелу ў мемарыяльных мерапрыемствах з нагоды 70-годдзя расстрэлу польскіх афіцэраў супрацоўнікамі савецкага НКВД. Разам з чальцамі экіпажу на борце знаходзілася 97 чалавек. Усе яны загінулі.

Целы прэзідэнта і яго жонкі апазнаныя і дастаўленыя ў Польшчу, дзе абвешчаная тыднёвая жалоба (з 12 па 18 красавіка). Расея, Украіна, Латвія і Эстонія абвясцілі жалобу 12 красавіка, Літва - з 12 па 14 красавіка, Грузія - 11 красавіка, Чэхія - у дзень пахавання, якое пройдзе у нядзелю, 18 красавіка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках