Адменена сумесная калегія Мінабароны Расеі і Беларусі
8- 20.04.2010, 11:35
Канкрэтныя прычыны пераносу не называюцца.
Як паведамляе БелаПАН, паседжанне сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі, якое павінна было адбыцца ў Менску 21 красавіка, перанесенае на нявызначаны тэрмін.
Для ўдзелу ў паседжанні калегіі 21 красавіка ў Менск павінны была прыбыць расейская ваенная дэлегацыя на чале з міністрам абароны Анатолем Сердзюковым.