2 траўня 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У доме Бакіева знойдзены заапарк рэдкіх жывёлаў

8

Заапарк экзатычных жывёлаў знойдзены ў родавым доме сям'і зрынутага прэзідэнта Кыргызтана Курманбека Бакіева ў Джалал-Абадскай вобласці краіны.

«Агляд праводзіўся праводзіўся ў межах крымінальных справаў, што расследуюцца, узбуджаных у дачыненні да блізкіх сваякоў і набліжаных былога прэзідэнта», - адзначылі ў Генпракуратуры Кыргызтана, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Следчыя знайшлі двух паўтарагадовых медзведзянятаў, афрыканскага страўса, двух аднагадовых снежных барсаў, трох казуляў, цянь-шаньскага беркута і двух сокалаў, а таксама чатырох афрыканскіх паўлінаў, індыйскіх качак, аўстрыйскіх белых і чорных лебедзяў.

«У цяперашні час органамі пракуратуры прымаюцца меры для вырашэння пытання пра эвакуацыю гэтых жывёлаў з мэтай захавання», - падкрэслілі ў Генпракуратуры.

Тым часам, у самым Кыргызтане дагэтуль няма ніводнага агульнадаступнага для насельніцтва заапарка.

Нагадаем, што пасля рэвалюцыі Курманбек Бакіеў збег з Кыргызтана і цяпер хаваецца ў Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках