За распаўсюд канвецыі ААН у Берасці затрымалі праваабаронцаў
3- 7.05.2010, 15:46
Берасцейскія праваабаронцы Раман Кісляк і Андрэй Шарэнда былі затрыманыя за распаўсюд канвенцыі ААН аб абароне людзей ад гвалтоўнага знікненьня.
Друкаваныя матэрыялы праваабаронцы распаўсюджвалі на вуліцы Савецкай Канстытуцыі недалёка ад будынка пракуратуры, паведамляе «Радыё Свабода».
Праваабаронцы прысвяцілі акцыю 11-й гадавіне знікненьня былога міністра ўнутраных спраў і апазыцыйнага палітыка Юрыя Захаранкі. Зараз Раман Кісляк і Андрэй Шеренда знаходзяцца ў аддзяленні Маскоўскага РУУС Берасця.