19 траўня 2024, Нядзеля, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску п'яны кіроўца без правоў урэзаўся ў трактар

11

У выніку ДТЗ пацярпелі пасажыры легкавіка

Пра гэта паведамілі БелТА ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

Кіроўца аўтамабіля, мужчына 1981 года нараджэння, быў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі за кіраванне ў нецвярозым выглядзе. Аднак гэта не перашкодзіла яму не толькі сесці за руль «Сітраэн Ксара», але і ўзяць з сабой чатырох пасажыраў. Рухаючыся па вуліцы Кіжаватава ў раёне скрыжавання з вуліцай Асіповіцкай ён сутыкнуўся з трактарам МТЗ-82.

Пасажыры аўтамабіля атрымалі самыя розныя траўмы: ад пералому костак носа да страсення галаўнога мозгу. Пры гэтым сам кіроўца-бяспраўнік не пацярпеў.

Як адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі, гэты чарговы прыклад паказвае, што пасажыры, якія дазваляюць п'янаму сесці за руль, моцна рызыкуюць. Міліцыя заклікае ўсіх грамадзянаў паведамляць па тэлефоне 102 пра факты п'янага кіравання.

ДАІ нагадвае, што за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення ці перадачу кіравання п'янаму, а роўна і адмову ад праходжання ў вызначаным парадку агляду парушальніку пагражае штраф у памеры ад 15 да 35 базавых велічыняў (у цяперашні момант адна базавая велічыня роўная Br35 тыс.) з пазбаўленнем права кіравання транспартам на тры гады. Калі ж за рулём будзе сядзець не проста нецвярозы чалавек, а які яшчэ і не мае пасведчання кіроўцы - штраф ад 25 да 45 базавых велічыняў. Пры паўторным парушэнні на працягу года надыходзіць крымінальная адказнасць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках