21 траўня 2024, aўторак, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны менчук «замініраваў» універсам «Валгаград»

2

28 верасня ў 18.51 па спецлініі 102 паступіў званок ад невядомага, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Ён тэлефанаваў з таксафона, размешчанага на сталічным праспекце Газеты «Праўда», 58, і паведаміў, што ва ўніверсаме «Валгаград» невядомыя ў масках рыхтуюць выбух, заклалі бомбу.

Як паведамілі БелаПАН у ГУУС Менгарвыканкама, супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС і аддзела дэпартамента аховы Маскоўскага раёна з універсама было эвакуявана каля 150 пакупнікоў і прадаўцоў. Групай размініравання былі абследаваныя крама і прылеглая тэрыторыя, выбуховай прылады не выяўлена. Асоба тэлефоннага тэрарыста ўстанаўліваецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках