П'яных за рулём будуць браць пад арышт
60- 20.07.2011, 14:50
Праваахоўныя органы б'юць трывогу: у Беларусі выяўляецца ўсё больш выпадкаў кіравання ў стане алкагольнага ап'янення.
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч, у першым паўгоддзі 2011 года колькасць зафіксаваных выпадкаў кіравання ў нецвярозым стане павялічылася на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Павелічэнне штрафаў з 58 да 300 базавых велічыняў не дало эфекту, прызнаў генпракурор. У сувязі з гэтым, распавёў Рыгор Васілевіч, плануецца ўзмацніць адказнасць такіх парушальнікаў. На думку Генпракурора, неабходна больш шырока выкарыстаць такую меру стрымання, як арышт, паведамляе «Ежедневник».