18 траўня 2024, Субота, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце аварыйна сеў ангельскі самалёт

19

У брэсцкім аэрапорце ў аўторак вечарам здзейсніў аварыйную пасадку ангельскі самалёт, паведамляе міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

«26 ліпеня 2011 года ў 18-36 ў Цэнтр аператыўнага кіравання пры Брэсцкай абласным упраўленні МНС ад дыспетчара Брэсцкага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя» паступіла паведамленне пра аварыйную пасадку паветранага судна BRITISH AEROSPACE BAe-125 ICAO: H25B. Самалёт належыць прыватнай кампаніі UNITED AIRGRUP CORP, прыпісаны - выспа Мэн (Вялікабрытанія)», - паведамляе МНС.

Паветранае судна пераганялі з аэрапорта французскага горада Ніца ў аэрапорт «Дамадзедава» (Масква). На борце самалёта знаходзіліся 3 чалавекі расейскага экіпажа.

«Да месца выкліку былі накіраваныя 11 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі МНС.

У 18-38 самалёт шчасна здзейсніў пасадку. Пацярпелых няма. Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася», - гаворыцца ў паведамленні.

Меркаваная прычына аварыйнай пасадкі - адмова генератара левага рухавіка, - удакладняе ведамства.

Фота: МНС

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках