29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія праваабаронцы звярнуліся ў ААН

43
Беларускія праваабаронцы звярнуліся ў ААН

Беларускія праваабаронцы абмеркавалі са спецдакладчыкамі ААН сітуацыю ў Беларусі.

З гэтай мэтай дэлегацыя праваабаронцаў 29-30 чэрвеня наведала ўпраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) у Жэневе. У склад дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэта, цэнтра «Вясна», Цэнтра прававой інфармацыі, Беларускай асацыяцыі журналістаў і Камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць».

Беларускія праваабаронцы таксама сустрэліся са адмысловымі дакладчыкамі ААН па свабодзе сходаў і асацыяцый, катаваннях і праваабаронцах. Спецдакладчыкі пацвердзілі сваю сталую ўвагу да Беларусі, асабліва ў кантэксце нядаўняй рэзалюцыі Рады ААН па правах чалавека па сітуацыі ў краіне.

Нагадаем, 17 чэрвеня Рада ААН па правах чалавека асудзіў дзеянні ўладаў Беларусі «па дэстабілізацыі сітуацыі з правамі чалавека» на працягу апошніх шасці месяцаў. Рада заклікала афіцыйны Менск спыніць палітычна матываваны пераслед лідэраў апазіцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, выконваць міжнародныя стандарты ў галіне забеспячэння справядлівага і бесстаронняга правасуддзя, вызваліць усіх палітвязняў, правесці дбайнае незалежнае расследаванне неабгрунтаванага і непрапарцыйна прымянення сілы да ўдзельнікаў акцыі 19 снежня 2010 года, а таксама фактаў прымянення катаванняў.

Акрамя таго, дакумент змяшчае патрабаванне паважаць свабоду выказвання меркавання, асацыяцый і мірных сходаў, выконваць міжнародныя абавязацельствы ў межах АБСЕ і дапусціць прысутнасць АБСЕ на тэрыторыі Беларусі.

Рэзалюцыя, вылучаная дэлегацыяй Еўразвяза, была падтрыманая Канадай, Нарвегіяй, ЗША, Швейцарыяй, Паўднёвай Карэяй, Японіяй, большасцю лацінаамерыканскіх краін - улзельніц рады, а таксама дэлегацыямі Габона, Замбіі, Іарданіі, Маўрыкія, Мальдзіваў і Уругвая. Супраць прыняцця рэзалюцыі прагаласавалі пяць краін - Кітай, Куба, Расея, Нігерыя і Эквадор.

Рада даручыла вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека вывучыць і прадставіць даклад аб сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі на наступных сесіях.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках