20 красавiка 2024, Субота, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Адабаш'ян: Зграя выканаўцаў можа скончыць на шыбеніцы разам з дыктатарам

35
Аляксандр Адабаш'ян: Зграя выканаўцаў можа скончыць на шыбеніцы разам з дыктатарам

Вядомы расейскі драматург і рэжысёр пратэстуе супраць ціску ў турмах на беларускіх палітвязняў Андрэя Саннікава і Зміцера Дашкевіча.

Тэкст звароту Аляксандра Адабаш'яна быў перададзены сайту charter97.org:

«Не думаю, што ёсць які-небудзь сэнс звяртацца да Лукашэнкі. Ні стаўленне да ягонай краіны, ні страх перад будучыняй, на якую ён сябе выракае, яго, відаць, не хвалююць. Калі ўжо ўпэўнены, што ягонае праўленне будзе пажыццёвым і забяспечыць яму індульгенцыю, то варта задумацца хаця б пра будучыню, на якую ён выракае свайго любага спадкаемца. Але, мабыць, думка аб беспакаранасці лагічна нараджае і думку пра неўміручасць. У сутнасці, матэрыялістычнага тлумачэння дзеянняў Лукашэнкі я не бачу.

Таму звяртаюся не да яго, а да тых, хто, выконваючы ягоныя загады, спадзяецца на будучае памілаванне саміх сябе як сціплых выканаўцаў. Хачу нагадаць, што ў гісторыі быў ужо выпадак, калі шматспадзеўны дыктатар, пасля перасялення ў свет іншы, пацягнуў за сабой вялікі натоўп выканаўцаў ягонай волі. І як яны ні спрабавалі растлумачыць, што ўсяго толькі выконвалі загады, што было гэта іхнім службовай абавязкам, скончылася ўсё для іх вельмі дрэнна. Шыбеніцай.

Было гэта не вельмі даўно. І з тых часоў не адна краіна з тых, хто адпакутваў вайну, выяўляла ў сваёй гісторыі нямала тых, хто аб выніках той вайны сумаваў і сумуе. А любая мая Беларусь заўсёды той перамогай ганарылася і ніякіх маршаў здраднікаў і паліцаяў не ладзіла. І як жа крыўдна, што менавіта Менск намаганнямі першай сваёй асобы вымушае ўзгадаць аб Нюрнбергу».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках