10 чэрвеня 2026, Серада, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісткам праз месяц вярнулі апаратуру

2

Журналісткам Юліі Дарашкевіч і Тацяне Гаўрыльчык вярнулі апаратуру, канфіскаваную 19 снежня падчас акцыі Femen.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміла фотажурналістка Юлія Дарашкевіч.

Нагадаем, што 19 снежня ўкраінскія актывісткі правялі акцыю каля КДБ у цэнтры Менска. Чамусьці спецслужбы затрымалі на акцыі журналістак - Юлію Дарашкевіч і Тацяну Гаўрыльчык. Іх завезлі ў аддзяленне міліцыі і пратрымалі там цэлы дзень. Тэхніку ў журналістак забралі.

«Тэхніку насамрэч вярнулі. Быццам бы ўсё працуе - наколькі там магчыма было праверыць у РУУС. У мяне забіралі фотакамеру з аб'ектывам і ноўтбук», - кажа Юлія Дарашкевіч.

Па словах журналісткі, міліцыянты вярнулі таксама Тацяне Гаўрыльчык відэакамеру, адабраную на акцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках