11 чэрвеня 2026, Чацвер, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін настойвае на агульнай валюце з Беларуссю

337
Пуцін настойвае на агульнай валюце з Беларуссю

Прэм'ер-міністр Расеі заявіў, што ў пытанні агульнай валюты Расеі і Беларусі, «мяч» застаўся на беларускім баку.

«Трэба шчыра сказаць, што ў эканамічнай галіне мы з Беларуссю не змаглі дамовіцца да тых ступеняў інтэграцыі, якіх бы нам хацелася. Напрыклад, мы не змаглі дамовіцца з нашымі беларускімі сябрамі па стварэнні агульнай валюты», - заявіў Уладзімір Пуцін на сустрэчы з ветэранамі ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе РІА «Новости».

Ён не стаў распавядаць пра прычыны таго, што здарылася, але дадаў: «Я лічу, што мяч ўсё роўна застаўся на іхнім баку па гэтым пытанні». Ён дадаў, што беларускі бок стаў вылучаць ўмовы, якія не рэалізуецца для расейскай эканомікі. «Мы не можам мець два эмісійныя цэнтры, то бок банка, які друкуе грошы і там і там», - сказаў Пуцін.

У ходзе сустрэчы адзін з удзельнікаў запытаўся ў прэм'ера, ці атрымаецца ветэранам пры жыцці ўбачыць Саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі. Кіраўнік урада падкрэсліў, што развіццё стасункаў Расеі і Беларусі з'яўляецца адным з найважных напрамкаў знешняй палітыкі краіны.

«Адраджэнне Савецкага Саюза немагчымае і не патрэбнае, на жаль», - адзначыў прэм`ер і дадаў, што гістарычнай місіяй з'яўляецца неабходнасць захавання ўсяго добрага, што дасталася сучаснікам ад мінулых пакаленняў.

Пуцін падкрэсліў, што Расея гатовая на самыя глыбокія формы кааперацыі з Беларуссю і заўважыў, што ўпершыню за постсавецкія гады атрымалася ў гэтым напрамку зрабіць рэальны крок - стварыць Мытны саюз. «Многае, што было зроблена намі на трэку Расеі і Беларусі, можа і павінна быць выкарыстана ў будаўніцтве глыбокіх ступеняў інтэграцыі ў сферы эканомікі», - адзначыў прэм'ер.

Напісаць каментар 337

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках