Сацыяльны аўтобус не забраў 20 менскіх дзетак
14- 14.02.2012, 1:55
Пра тое, што сацыяльны аўтобус будзе давозіць дзяцей у сады, шырока абвяшчалі гарадскія ўлады.
Аднак, паведамляе тэлеканал «Беларусь-1», сённяшнім марозным ранкам 20 дзяцей не дачакаліся гэтага аўтобуса. Ён павінен адвезці дашкалят з воінскага гарадка Уручча ў дзіцячыя сады.
Чаму не прыйшоў аўтобус, чыноўнікі ўпраўлення адукацыі Менгарвыканкама казаць адмовіліся, паведамляе «Еўрарадыё».