Хваляванні і на «Атланце»
31- 14.02.2012, 10:43
На баранавіцкім «Атланце» працоўныя выкажуць свае прэтэнзіі адміністрацыі.
З гэтай мэтай сёння пасля працоўнага дня склікаецца сход працаўнікоў.
Працаўнікі хочуць спытаць адміністрацыю і прафкам, чаму на раней квітнеючым заводзе заробкі цяпер не дацягваюць да двух мільёнаў, чаму адмянілі надбаўкіі не даплачваюць за тых, хто ідзе на «бальнічны», паведамляе «Еўрарадыё».
Працаўнікі цэха зборкі рухавікоў пральных машын, дзе і пройдзе сход, скардзяцца таксама, што вымушаныя працаваць у шкодных умовах. У гэтым цэху стаіць печка, з дапамогай якой заліваюць ротары электрарухавікоў. Але талоны на малако даюць толькі заліўшчыку. Між тым, на алергію пакутуюць многія працаўнікі.