«Саспелая вішня» і «золата» сталі фірмовымі колерамі Нацбанка
14- 14.02.2012, 15:10
Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі (НББ) сваёй пастановай зацвердзіла элементы фірмовага стылю цэнтрабанка краіны.
У адпаведнасці з пастановай, якая апублікаваная на сайце НББ, зацверджаныя элементы фірмовага стылю ўключаюць фірмовы логаблок (злучэнне літар «Н» і «Б» у мастацкай форме) і фірмовую каляровую гаму: «саспелая вішня» і «золата». Характэрны вензель з літар «Н» і «Б» таксама прадстаўляе сабой зарэгістраваны таварны знак.
Дакументам зацверджаная таксама інструкцыя па ўжыванні фірмовага стылю НББ.
Так, фірмовы стыль будзе ўжывацца ў цэнтральным апараце і структурных падпаддзяленнях НББ пры вырабе паліграфічнай, сувенірнай і прадстаўнічай прадукцыі, пры афармленні інфармацыйных і даведкавых матэрыялаў. Інструкцыя, у прыватнасці, забараняе выкарыстоўваць логаблок на складаных неаднародных фонах. Пры гэтым фірмовыя тэчкі, штодзённікі, планінгі павінныя быць колеру «саспелая вішня».
Асобна ў інструкцыі апісваецца выгляд і парадак выкарыстання ідэнтыфікацыйных таблічак. «Ідэнтыфікацыйныя таблічкі ўжываюцца ў сувенірнай прадукцыі, на падарунках ў выглядзе статуэтак, ваз і іншых унікальных рэчах», - сказана ў інструкцыі.