З менскага метро бягуць працаўнікі
17- 14.02.2012, 16:03
У менскім метрапалітэне назіраецца адток кадраў.
Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў Алег Круглоў, намеснік начальніка метрапалітэна, галоўны рэвізор па бяспецы руху цягнікоў КУП «Менскі метрапалітэн», onliner.by.
«Сёння заробак на метрапалітэне не вельмі высокі. І адток персаналу маецца.Так што мы з задавальненнем прынялі б новых супрацоўнікаў, навучылі б іх», - адзначыў Круглоў, адказваючы на пытанне, ці будуць наймацца новыя супрацоўнікі ў сувязі з адкрыццём новых станцый метро ў канцы гэтага года.
Таксама ён адзначыў, што пры падаўжэнні першай лініі метрапалітэн закупіць вагоны той жа серыі, што і цяпер эксплуатуюцца ў сталіцы. «Будуць закупляцца серыйныя вагоны, якія эксплуатуюцца на цяперашніх лініях», - падкрэсліў прадстаўнік метрапалітэна.
«Чаму не будзе новых вагонаў? У першую чаргу гэта звязана са складанасцю эксплуатацыі і іх абслугоўвання, - лічыць спецыяліст. Пры гэтым ён адзначыў, што на трэцяй лініі менскага метро, хутчэй за ўсё, будзе ўжо новы склад.
Таксама Круглоў распавёў, што пакуль не разглядаецца пытанне ўсталявання ў вестыбюлях станцый гандлёвых аўтаматаў. «Гэта пытанні пажарнай бяспекі. Да таго ж усе вестыбюлі разлічаныя на пэўную пасажыраплынь, і якія-небудзь новыя канструкцыі могуць перашкодзіць пасажырам», - распавёў спецыяліст.