Менскі метрапалітэн: Акцыі апазіцыі шматлікія
21- 14.02.2012, 16:56
І таму яны патрабуюць адмысловых мераў бяспекі.
Закрыццё станцый менскага метрапалітэна, каля якіх праходзяць мітынгі апазіцыі, звязанае з патрабаваннямі грамадскай бяспекі, заявіў на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Менску намеснік начальніка менскага метрапалітэна Алег Круглоў, піша Interfax.by.
«Яны закрываюцца ў сувязі з патрабаваннямі бяспекі. У першую чаргу - па патрабаванні праваахоўных органаў. Самі разумееце, калі на станцыю пойдзе непрагназуема вялікіая пасажыраплынь, лепш апярэдзіць праблему, то бок закрыць уваходы на станцыю», - сказаў А.Круглоў, адказваючы на пытанні журналістаў.