7 траўня 2024, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя ўзламалі электронную пошту і твітар Рымашэўскага

13
Невядомыя ўзламалі электронную пошту і твітар Рымашэўскага

Узламаныя акаўнты зламыснікі выкарысталі для дыскрэдытацыі палітыка.

Электронная пошта і акаўнт у «Твітары» былі створаныя падчас правядзення прэзідэнцкай кампаніі 2010 года і на працягу доўгага часу не выкарыстоўваліся.

Узламаны твітар выкарыстоўваўся для рассылання спаму парнаграфічнага зместу. Зараз кантроль над электроннай поштай і твітэрам адноўлены.

Нагадаем, што гэта ўжо не першая падобная спроба дыскрэдытаваць кіраўніцтва БХД. У 2009 годзе спецслужбы спрабавалі зганьбіць сустаршыню БХД Георгія Дзмітрука, абвінаваціўшы яго ў нібыта кантактах з прастытуткамі.

«Відавочна, што крыніца ў гэтых спроб дыскрэдытацыі адна. Але яны прымітыўныя і састарэлыя, бо ўсім зразумела, хто стаіць за рассылкай падобнага кшталту паведамленняў», - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Паводле яго, змагары з дэмакратычнай апазіцыяй такімі сваімі ўчынкамі паказваюць важнасць Інтэрнэту для беларускага грамадства. У сувязі з гэтым сустаршыня БХД паабяцаў часцей карыстацца сацыяльнымі сеткамі, у тым ліку і твітарам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках