16 красавiка 2024, aўторак, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касю Галіцкую прысудзілі да 10 сутак арышту

7
Касю Галіцкую прысудзілі да 10 сутак арышту

У судзе Маскоўскага раёна ў 9 раніцы пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Касі Галіцкай, якая «таемным чынам» знікла 17 ліпеня з памяшкання Дома Правасуддзя ў Менску.

Галіцкая прыехала ў Дом Правасуддзя на судовыя працэсы над затрыманымі ўчора раніцай у Менску актывістамі міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Уладзімірам Яроменкам і Раманам Васільевым.

Толькі праз некалькі гадзін праваабаронцам стала вядома, што яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі нібыта за тое, што дзяўчына ў судзе брыдкасловіла. Ноч Кася правяла ў пастарунку, піша ПЦ «Вясна».

Адміністрацыйную справу (арт.17.1 КаАП РБ) разглядала судздзя Таццяна Матыль. Сведкамі па справе выступілі спецназаўцы Яўген Барадач і Зміцер Тарашкевіч.

Прысуд - 10 сутак арышту.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках