У Мінску з машыны выпалі тры каробкі цукерак
- 13.10.2026, 15:03
- 1,226
Спачатку дагнаць машыну не змаглі.
Тры каробкі цукерак «Спартак» выпалі з грузавой машыны проста на мінскую вуліцу. Пра знаходку напісала карыстальніца «Threads», піша Blizko.by.
«Мінск. Хто згубіў тры каробкі цукерак «Спартак»? Выпалі са светлай машыны. На скрыжаванні [вуліц] Калініна і Якуба Коласа. Яны вас чакаюць. Машыну дагнаць не змаглі — напэўна, кіроўца не адрэагаваў».
Белая машына, пра якую пісала дзяўчына, на яе фота стаяла на суседнім скрыжаванні. Магчыма, яе кіроўца паспеў вярнуцца.
