28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» наведалі родных Аўтуховіча і Паляковай

5

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», наведалі Неанілу Палякову і Лідзію Аўтуховіч напярэдадні навагодніх святаў.

Са слоў маладых людзей, Неаніле Міхайлаўне і Лідзіі Юльянаўне было вельмі прыемна атрымаць падарункі і асабліва тое, што пра іх памятаюць. Таксама яны перадавалі ўсім шчырыя пажаданні і віншаванні з навагоднімі і каляднымі святамі.

Актывісты заклікаюць неабыякавых людзей аказваць дапамогу і маральную падтрымку людзям і сем'ям, якія пацярпелі ад бязмежжа беларускіх уладаў не пакідаць іх сам-насам са сваімі праблемамі.

Праваабаронца Яна Палякова была актывісткай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву», супрацоўнічала з іншымі праваабарончымі арганізацыямі, уваходзіла ў ініцыятыўную групу Вольгі Казулінай на парламенцкіх выбарах 2008 года.

Супраць маладой жанчыны быў выкарыстаны поўны арсенал жорсткіх і подлых метадаў. Арышты, збіццё, крымінальны пераслед, маральны тэрор, у кампанію цкавання ўключылася самая тыражная ў Беларусі газета - орган прапаганды адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия».

Трыццацішасцігадовая жанчына скончыла жыццё самагубствам у ноч на 7 сакавіка 2009 года. Трагедыя адбылася ў кватэры, дзе Яна жыла з маці.

У 2009 годзе Яна Палякова пасмяротна стала лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека «За асабістую мужнасць», заснаванай Хартыяй'97.

Мікалай Аўтуховіч - ветэран афганскай кампаніі, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума мэдалямі - «За адвагу» і «За баявыя заслугі». Звольніўся з арміі ў 1991 годзе ў Ваўкавыску старэйшым прапаршчыкам, стаў паспяхова займацца бізнесам.

7 ліпеня 2006 быў асуджаны на 3 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасці. Ён быў адным з шасці палітвязняў, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕЗ, аднак 8 лютага 2009 года яго зноў затрымалі і ў 2010 годзе асудзілі нібыта за захоўванне зброі да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі. Рашэннем суда ад 17 студзеня 2012 года ўмовы адбывання пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі № 5 у Івацэвічах ў турму № 1 Гродна.

Здароўе Аўтуховіча сур'ёзна падарванае серыяй доўгіх галадовак пратэсту і недахопам неабходнай медыцынскай дапамогі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках