11 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта можа быць праба біялагічнай зброі»

«Гэта можа быць праба біялагічнай зброі»
ФОТА: AP

Лекар патлумачыў, што можа стаяць за ўспышкай чумы ў Расіі.

У Іркуцкай вобласці РФ пасля смерці супрацоўніцы супрацьчумнага інстытута ўведзеныя каранцінныя меры. Пад наглядам медыкаў знаходзяцца амаль 200 чалавек, некалькі медустаноў закрылі на каранцін, а ўлады пазбягаюць прамых каментарыяў наконт магчымай успышкі чумы.

Што можа стаяць за магчымай успышкай чумы ў Расіі? Ці можа яна разрасціся? Пра гэта ў інтэрв’ю сайту Charter97.org распавёў беларускі лекар Аляксей Носаў, які жыве ў Іспаніі.

— Справа ў тым, што чума можа быць небяспечнай для пэўнай групы людзей. Я растлумачу. Гадоў пяць таму ў адным з інтэрв’ю я ўжо распавядаў, што адзін мой аднагрупнік з універсітэта працуе якраз у мікрабіялагічнай лабараторыі. У іх ёсць штамы чумы, якія не дзейнічаюць на ўсходнюю групу славян. Іх распрацоўвалі менавіта з гэтай мэтай.

Магчыма, нейкі штам і цяпер выпушчаны на волю. То-бок на пэўную этнічную групу ён не будзе дзейнічаць, а на ўсе астатнія — будзе. Гэта, хутчэй за ўсё, праба пяра, праба біялагічнай зброі. Бо на сучасным узроўні мікрабіялогіі чума — гэта ўсяго толькі добра падабраная доза антыбіётыкаў, у прыватнасці стрэптаміцыну, які, увогуле, калісьці быў для яе вынайдзены.

Калі цяпер ёсць успышка бактэрыялагічнай хваробы, якая распаўсюджваецца і не спыняецца ніякімі антыбіётыкамі, значыць, гэта элемент біялагічнай зброі.

Найхутчэй, яны выпрабоўваюць біялагічную зброю. То-бок яны замоўчваюць, але статыстыку збіраюць. Бо якім бы рэакцыйным ні быў урад, усё ж такі ў такіх справах вядзецца пэўны ўлік і даследаванне таго, што адбываецца.

Гэта ўсё не пушчана на самацёк. Людзі, якія за гэта адказныя, выдатна ведаюць усе звесткі. Калі гэта нейкая выпадковая ўспышка, то гэтыя калоніі бактэрый ужо растуць на агар-агарах. Адпаведна, будуць выдзяляцца чыстыя калоніі, будзе вызначацца адчувальнасць да антыбіётыкаў.

Цяпер мне вельмі складана казаць, што ўжо зроблена, а што можа быць зроблена, але прыблізна шлях такі. А калі гэта, болей за тое, прагназуемая ўспышка, то ў іх ёсць усе звесткі пра адчувальнасць дадзенай бактэрыі да пэўных антыбіётыкаў. І, адпаведна, у іх ёсць пэўныя прагнозы, мэты і задачы. Паколькі гэта замоўчваецца, пра мэты і задачы цяжка меркаваць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲