18 красавiка 2024, Чацвер, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Арлоў: «Лісты з-пад шыбеніцы» не страцілі актуальнасці

9
Уладзімір Арлоў: «Лісты з-пад шыбеніцы» не страцілі актуальнасці

Пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў упэўнены, што ў працэсе дэнацыяналізацыі Беларусі пакуль не пройдзеная «кропка незвароту».

Пра гэта ён заявіў 23 студзеня ў Магілёве на сустрэчы з грамадскасцю, прысвечанай 150-годдзю паўстання 1863-1864 гадоў, перадае БелаПАН.

«Я лічу, што параўнанні Беларусі з Ірландыяй, якія часта робяцца, калі датычацца моўнай сферы, некарэктныя. Большасць ірландцаў не валодаюць ірландскай мовай, а большасць беларусаў валодаюць беларускай мовай, хай нават пасіўна. Думаю, усе беларусы беларускую мову разумеюць, могуць не разумець некаторых нюансаў, але гэта не значыць, што яны гэтай мовы не ведаюць», - адзначыў літаратар.

Уладзімір Арлоў заявіў, што сённяшняе стаўленне ўладаў да асобы Кастуся Каліноўскага і паўстання 1863 года выклікае «бясконцае шкадаванне», паколькі менавіта падчас гэтага паўстання пачала зараджацца сучасная беларуская нацыя. «Мне падаецца, што наша нацыянальнае адраджэнне, якое ў выніку прывяло да стварэння беларускай дзяржавы з яе сучаснай назвай, было б немагчыма без паўстання, якое стала яго каталізатарам. Паўстанцы мелі газету на беларускай мове. «Лісты з-пад шыбеніцы» Каліноўскага, напісаныя на беларускай мове, не страцілі сваёй актуальнасці і цяпер», - сказаў Арлоў.

Пісьменнік шкадуе, што цяперашняя палітыка дзяржавы ў сферы гісторыі, культуры, адукацыі вядзе не да вяртання гістарычнай памяці, а да вяртання міфаў, створаных савецкай і расейскай дваранскай гістарыяграфіяй. «Міфаў пра гэтую адзіную народнасць, з якой быццам бы выйшлі тры народа, пра адзіную Кіеўскую Русь, пра ўз'яднанне Беларусі з Расеяй у канцы XVIII стагоддзя. У гэтым шэрагу я бачу і стаўленне да паўстання 1863 года», - падкрэсліў Арлоў.

На яго думку, гэта стаўленне людзей не «беларусацэнтрычных», а «расейскацэнтрычных». «Цяпер гэтыя погляды расейскіх гістарыёграфаў транслююцца так званымі беларускімі гісторыкамі, якія, на маю думку, проста выконваюць заказ, знаходзячыся ў расейскацэнтрычным полі», - заявіў пісьменнік.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках