Маскву і вобласць масава атакуюць беспілотнікі
2- 16.11.2026, 22:23
- 4,812
Аэрапорты паралізаваныя, у паветры — верталёты.
Увечары ў панядзелак, 16 лістапада, у Маскве і вобласці зноў грымелі выбухі. Рэгіён ізноў апынуўся пад налётам вялікай колькасці беспілотнікаў.
Пра гэта паведаміў рэсурс ВЧК-ОГПУ, які звязваюць з расійскімі спецслужбамі.
У ўсіх аэрапортах расійскай сталіцы ўведзены так званы план «Ковер» — самалётам не даюць дазволу на пасадку і ўзлёт, рэйсы адмяняюць. Самалёты, якія ляцяць у Маскву, перанакіроўваюць у іншыя аэрапорты.
Актыўна працуе СПА, у тым ліку з задзейнічаннем авіяцыі.
«На маскоўскі рэгіён ідзе атака БПЛА. У аэрапортах план «Ковер». У Троіцку, Васкрасенску, Дамадзедаве працуе СПА. У неба падняты верталёты», — напісаў канал.