20 красавiка 2024, Субота, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заявіў аб стварэнні «адзінага войска» Беларусі і Расеі

165
Лукашэнка заявіў аб стварэнні «адзінага войска» Беларусі і Расеі

Прыярытэтам для дыктатара з'яўляецца ўмацаванне рэгіянальнай групоўкі войскаў на заходнім кірунку.

Пра гэта правадыр заявіў, заслухоўваючы даклад пра задуму правядзення стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі «Захад-2013», якое, як чакаецца, пройдзе на тэрыторыі Беларусі ўвосень гэтага года, піша БелаПАН.

«Зыходзячы з гэтага мы развіваем рэгіянальную групоўку войскаў Беларусі і Расеі, асновай якой з'яўляецца беларускае войска. Яго патэнцыял трэба падтрымліваць на ўзроўні, які забяспечвае адбіццё усялякай агрэсіі, адкуль бы яна ні зыходзіла, - мяркуе Лукашэнка. - Асабліва актуальна гэта ў наш неспакойны час. Мы з вамі з'яўляемся сведкамі росту ўзброенага гвалту і масавага кровапраліцця на сусветнай арэне. Таму нам порах трэба трымаць сухім. Нагадаю простую праўду - войска павінна вучыцца ваяваць (на тое гэта і войска), быць у сталай гатоўнасці да абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці сваёй краіны. У гэтым выпадку гаворка ідзе пра абараназдольнасць, можна сказаць, супольнага войска Беларусі і Расеі, рэгіянальнай групоўкі войскаў на заходнім кірунку - гэта наша зона адказнасці».

Вучэнні «Захад-2013» выклікаюць неспакой краін-суседак Беларусі. Былы міністр абароны Польшчы Рамуальд Шарамецьеў заявіў, што падчас ранейшых такіх вучэнняў - «Захад-2009» - расейска-беларускае войска адпрацоўвала наступальныя дзеянні супраць суседзяў і нават адпрацоўвала план нанясення ядзернага ўдару па Варшаве.

Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі таксама заяўляў, што вучэнні «Захад-2013» наўпрост нясуць пагрозу для Польшчы.

Напісаць каментар 165

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках