28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камволь» знясуць?

17
«Камволь» знясуць?

У Беларусі плануецца рэалізаваць праект па развіцці камвольнай вытворчасці на базе ААТ «Сукно» і ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка».

Пра гэта Лукашэнку сёння падчас наведвання ААТ «Дзяржынская швейная фабрыка «Эліз» далажыў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, паведамляе БелТА.

Як распавёў Уладзімір Сямашка, з ААТ «Камволь» у Менску частку абсталявання плануецца перанесці ў ААТ «Сукно» і на прадпрыемства ў Слоніме, а вызваленыя плошчы ААТ «Камволь» перадаць у распараджэнне менскім уладам для размяшчэння выставачнага комплексу ці іншых мэтаў.

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, рэалізацыя гэтага праекта абыйдзецца танней, чым поўная мадэрнізацыя ААТ «Камволь», і можа быць ажыццёўлена ў больш кароткія тэрміны. У выніку ў Беларусі будуць створаныя магутнасці па вытворчасці 4 млн. м камвольнай тканіны і 2,7 млн.м суконнай.

«Такім чынам, мы будзем развіваць магутнасці ААТ «Сукно» і падымаем фабрыку ў Слоніме, якая будзе рабіць пражу для камвольнай, гарнітурнай і трыкатажнай прадукцыі», - сказаў Уладзімір Сямашка. Акрамя таго, не выключаецца ў праекце ўдзел замежных інвестараў.

Лукашэнка лічыць, што праект мае патрэбу ў дэталёвым разглядзе. «Гэта цікавае пытанне, але яго трэба не ў спешцы вырашаць. Калі мы гэтым варыянтам дасягаем тых мэтаў, якія ставілі па ААТ «Камволь», то чаму б і не?» - сказаў ён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках