19 красавiка 2024, Пятніца, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога гендырэктара «Камволя» звольнілі не канчаткова?

24
Былога гендырэктара «Камволя» звольнілі не канчаткова?

Святлана Стрыжак, якая пастановай прэзідэнта была звольненая з пасады генеральнага дырэктара ААТ «Камволь», цяпер працуе на пасадзе галоўнага інжынера гэтага прадпрыемства.

Сваёй пасады Стрыжак пазбавілася пасля наведвання «Камволя» Лукашэнкам 17 снежня. Правадыра абурыла сітуацыя, якая склалася на прадпрыемстве, і ён даручыў звольніць гендырэктара «Камволя», кіраўніка канцэрна «Беллегпрам» Генадзя Вырко і ягонага намесніка Андрэя Мытніка, які ўзначальваў ААТ «Камволь» да Святланы Стрыжак.

Лукашэнка таксама распарадзіўся прызначыць гендырэктарам ААТ галоўнага інжынера гэтага прадпрыемства Віктара Гаўрыленку. Звяртаючыся да Гаўрыленкі, Лукашэнка адзначыў, што гэта - ягоны шанец аднавіць прадпрыемства.

«Не зробіш - пасаджу! Прабач, што я так кажу, але выбару няма. Але я не хачу, каб ты сядзеў. Ты мне патрэбен тут як дырэктар, і ты павінен зрабіць гэта прадпрыемства, павінен па-гаспадарску разабрацца, як будзе ісці мадэрнізацыя», - сказаў Лукашэнка.

Спроба БелаПАН высветліць драбніцы, звязаныя з прызначэннем Святланы Стрыжак галоўным інжынерам ААТ «Камволь», былі беспаспяховымі - ад якіх-небудзь каментароў яна адмовілася.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках