5 траўня 2024, Нядзеля, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўсталявалі памятную дошку ў гонар Каліноўскага

23
У Менску ўсталявалі памятную дошку ў гонар Каліноўскага

Памятную дошку з бюстам Каліноўскага і яго кароткай біяграфіяй усталявалі на будынку па вуліцы Каліноўскага, 55.

Адбылося гэта ў сярэдзіне ліпеня гэтага года.

Вуліца ў гонар беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата, мысляра і публіцыста ў сталіцы з'явілася ў 1963 годзе - роўна праз сто гадоў пасля паўстання. Важным аб'ектам гэтага раёна з 1975-га года заўсёды быў гандлёва-грамадскі цэнтр з кінатэатрам «Вільнюс» па вуліцы Каліноўскага, 55, які пасля рэканструкцыі ператварыўся ў Палац барацьбы. Мала хто ведае, што ў 80-я гады мінулага стагоддзя менавіта на будынку кінатэатра «Вільнюс» усталявалі памятную дошку ў гонар Каліноўскага, якая скандальна знікла ў 1998 годзе, піша artsiadziba.by.

Пра гісторыю вяртання памятнай дошкі на гістарычнае месца распавёў намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Аляксей Каштальян:

«Пасля заканчэння рэканструкцыі будынка на вуліцы Каліноўскага, 55 мы ў ліпені гэтага года вярнулі на гістарычнае месца памятную дошку ў гонар Кастуся Каліноўскага. Яна і раней вісела на гэтым месцы, калі там быў яшчэ кінатэатр «Вільнюс». Але ў 1998-м годзе шыльду скралі. Пасля яе адшукалі і перадалі на захаванне і аднаўленне ў Першамайскае ЖРЭА, бо будынак быў на рэканструкцыі. А цяпер, пасля адкрыцця будынка, шыльда зноў вярнулася на ранейшае месца, таму ніякіх імпрэз і прэзентацый мы не рабілі».

Цікава, што пра планы вяртання ў Менску памятнай дошкі Кастусю Каліноўскаму ніхто не ведаў і ў СМІ пра гэта не паведамлялася.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках