30 кастрычнiка 2026, Пятніца, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп накінуўся на журналіста праз пытанне пра здароўе

1
Трамп накінуўся на журналіста праз пытанне пра здароўе
Дональд Трамп
Фота: Getty Images

Прэзідэнт ЗША адмяніў запланаваны мітынг у Канзасе.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў запланаваны мітынг у Канзасе і запэўніў, што ягонае здароўе тут ні пры чым. Журналіста, які пра гэта спытаў, ён назваў «агідным».

Пра гэта паведамляе CNN.

Трамп павінен быў выступіць у гэтыя выхадныя ў горадзе Саліна разам з сенатарам-рэспубліканцам Роджэрам Маршалам. Паводле апытанняў, Маршал нечакана апынуўся ў напружанай барацьбе за пераабранне.

«Я не еду ў Канзас, таму што ў яго ўсё вельмі добра», — патлумачыў Трамп журналістам на авіябазе Эндрус па вяртанні з Паўднёвай Караліны. Замест мітынгу ён правядзе тэлефонную канферэнцыю з выбаршчыкамі.

Калі рэпарцёр спытаў, ці не звязаная адмена са здароўем прэзідэнта або стомай ад паездак, Трамп раззлаваўся.

«Прычына ў тым, што я не лічу патрэбным ехаць у Канзас. Заўтра я лячу ў Фларыду», — сказаў ён. Паводле яго слоў, журналіст сочыць за ім ужо два тыдні, таму павінен бачыць, што прэзідэнт «адчувае сябе выдатна».

Трамп назваў рэпарцёра «агідным» і параіў яму «прывесці сябе ў форму», бо той, маўляў, «жахліва выглядае».

У гэтым месяцы Трамп выступае на мерапрыемствах амаль штодня, падтрымліваючы рэспубліканцаў перад прамежкавымі выбарамі 3 лістапада. На некалькіх нядаўніх мерапрыемствах ён сам прызнаваў, што з-за пастаянных паездак ахрып.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲