Расея заблакавала пастаўкі вугалю ва Украіну
1- 24.11.2014, 15:30
- 12,363
Адгрузкі спыненыя з пятніцы-суботы, і да канца лістапада паставак, хутчэй за ўсё, не будзе.
Расея заблакавала пастаўкі вугалю энэргетычнай групы ва Украіну. Пра гэта ЛІГАБізнэсІнфарм паведаміў кіраўнік адной з украінскіх энэргакампаній.
«Адгрузкі спыненыя з пятніцы-суботы, да канца лістапада паставак дакладна не будзе. Як будзе ў снежні - пакуль не вядома», - сказаў ён.
Суразмоўца ўдакладніў, што ініцыятыва аб блакаванні паставак зыходзіла не ад расейскіх прадаўцоў вугалю. «Ужо былі гатовыя да адпраўкі каля 1 000 вагонаў, на чыгунцы быў звярстаны адпаведны графік паставак», - распавёў ён.
Расейскі энэргетычны вугаль куплялі дзве ўкраінскія кампаніі - ДТЭК Рыната Ахметава і Центрэнэрга, якая належыць дзяржаве.
Нагадаем, Украіна з канца лета адчувае дэфіцыт вугалю праз праблемы з пастаўкамі з акупаваных тэрыторый. У сярэдзіне жніўня кампанія Укрінтэрэнэрга ўклалі кантракт з паўднёваафрыканскай кампаніяй Steel Mont Trading на пастаўку 1 млн метрычных тон вугалю антрацытавай групы з мэтай забеспячэння дыверсіфікацыі крыніц паставак вугалю.
Паўднёва-Афрыканская рэспубліка гатовая прадаць Украіне за 1 млн т вугалю. Аднак гэтай колькасці недастаткова, каб кампенсаваць аб'ёмы перавозак, страчаныя ў выніку вайсковых дзеянняў у Данбасе. Да таго ж на пасяджэнні РНБА прэзідэнт Парашэнка ініцыяваў пракурорскую праверку ўгоды з вуглём ПАР, у выніку чаго далейшыя пастаўкі афрыканскага вугалю апынуліся заблакаванымі. А СМІ таксама публікаваліся звесткі, паводле якіх пад выглядам расейскага ва Украіну мог прадавацца вугаль, захоплены баевікамі на акупаваных тэрыторыях Данбаса.