28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

EUobserver: Пад уплывам РФ Венгрыя, Італія і Кіпр могуць накласці вета на санкцыі

3
EUobserver: Пад уплывам РФ Венгрыя, Італія і Кіпр могуць накласці вета на санкцыі

Расея лабіруе ў Венгрыі, Італіі і на Кіпры пытанне накладання вета на прадаўжэнне санкцый у дачыненні да РФ у наступным годзе.

Пра гэта паведамляе выданне EUobserver са спасылкай на ўласныя крыніцы, піша «Украинская правда».

Тэрмін дзеяння першых двух хваляў абмежавальных мер у дачыненні да службовых асоб Украіны і Расеі заканчваюцца ў сакавіку і красавіку 2015 адпаведна. Балючыя санкцыі - у дачыненні да расейскіх банкаў і энэргетычных кампаній - сканчаюцца ў ліпені.

Дзяржавы-сябры павінны на аснове кансенсусу прыняць пастанову аб іх падаўжэнні, і калі адна ці некалькі з іх будуць супраць, санкцыі праваляцца.

Масква ў гэтым пытанні арыентуецца на Будапешт, Нікасію, Рым як сваіх найбольш імаверных саюзнікаў, паведаміла адна з крыніц ЕЗ, якая ўдзельнічае у пачатку перамоваў аб падаўжэнні санкцый.

«Расейцы актыўна працуюць у розных сталіцах», - сказала крыніца, называючы ўсіх траіх асноўнымі мішэнямі РФ.

«Я быў бы вельмі здзіўлены, калі б Расея не лабіравала пытанне санкцый у Будапешце, Нікасіі або Рыме, а таксама Берліне», - адзначыла іншая крыніца

«Як чакалася, абнаўленне гэтых санкцый не сустрэне ніякай небяспекі. Але цяпер усё, здаецца, не так проста, некаторыя краіны настойваюць на больш шырокай дыскусіі аб расейскіх санкцыях у сакавіку», - сказаў суразмоўца Euobserver.

Дыпламатычныя крыніцы паведамілі, што хісткую пазіцыю мае таксама Чэхія.

Пры гэтым у МЗС Кіпра Euobserver паведамілі, што асуджаюць любыя дзеянні, якія парушаюць суверэнітэт і цэласнасць краіны.

«Мы падтрымалі дыпламатычнае развязванне канфлікту, разглядалі як інструмент абмежавальныя меры, якія не з'яўляюцца мэтай. Разам з партнёрамі па ЕЗ будзем пастаянна пераглядаць сітуацыю і прымаць пастановы на аснове кансэнсусу», - заявілі там.

У Італіі адзначылі, што яе пазіцыя была выказана кіраўніком МЗС Паола Джэнтыліоні, які сказаў, што паважае санкцыі, паколькі яны служаць «палітычнаму развязванню» канфлікту.

У Венгрыі ад каментароў адмовіліся.

У той жа час, санкцыі ў дачыненні да кампаній, якія дзейнічаюць у анэксаваным Расеяй Крыме, якія павінны былі быць ўведзеныя ў панядзелак, калі кіраўнікі МЗС ЕЗ сустрэнуцца з украінскімі прэм'ерам і кіраўніком МЗС Брусэлі, могуць быць адкладзеныя.

Крыніца ў ЕЗ сказала, што ёсць агульная згода ў гэтым пытанні, але некаторыя краіны спрабуюць выштукаваць «выключэнні... д'ябал хаваецца ў дэталях».

Аднак крыніцы адзначаюць, што гэтыя санкцыі могуць быць гатовыя да канца наступнага тыдня, калі лідэры збяруцца на апошні ў годзе саміт і калі Брусэль павінен наведаць прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ЕЗ плануе пашырыць санкцыі ў дачыненні да турыстычнай і энэргетычнай галін Крыма.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках