«Атлетык» - БАТЭ. Палякоў, Младзеновіч і Паўлаў прапусцяць матч
6- 9.12.2014, 18:00
- 6,816
Дэлегацыя БАТЭ адправілася на завяршальны паядынак групавога этапу Лігі чэмпіёнаў-2014/15 супраць «Атлетыка» з Більбао.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ.
У Гішпанію накіраваліся 19 футбалістаў галоўнай каманды:
варатары - Арцём Сарока, Сяргей Чэрнік; абаронцы - Максім Валадзько, Віталь Гайдучык, Неманья Тубіч, Ягор Філіпенка, Анры Хагуш; паўабаронцы - Ілля Алексіевіч, Дзмітрый Бага, Аляксандр Валадзько, Аляксандр Карніцкі, Дзмітрый Ліхтаровіч, Эдгар Аляхновіч, Яўген Яблонскі, Андрэй Якаўлеў; нападнікі - Міхаіл Гардзяйчук, Уладзіслаў Клімовіч, Віталь Радзівонаў, Мікалай Сігневіч.
Адзначым, што ў выязной абойме няма абаронцаў Дзяніса Палякова, які атрымаў траўму на адной з апошніх трэніровак, і Філіпа Младзеновіча, які прадаўжае лячыць пашкоджанне. Адсутнічае таксама хаўбек Аляксандр Паўлаў, у якога напярэдадні паднялася тэмпература.
Тым жа чартэрным рэйсам у Більбао накіраваліся і футбалісты моладзевай каманды БАТЭ, якія заўтра памераюцца сіламі з аднагодкамі з «Атлетыка» ў рамках юніёрскай лігі УЕФА. У распараджэнні трэнерскага штаба «жоўта-сініх» - 17 гульцоў:
варатары - Уладзіслаў Карніцкі, Дзяніс Шчарбіцкі; абаронцы - Дзмітрый Байдук, Аляксандр Буры, Ілля Буяк, Аляксандр Паўлавец, Максім Роўбуць, Мікіта Філіповіч; паўабаронцы - Павел Богуш, Аляксандр Джыгера, Ілля Кухарчык, Павел Ляхновіч, Арцём Пацёмкін, Ілля Размыслович, Артур Цішко, Аляксей Ханевич; нападнік - Аляксей Петрусевіч.
Фота: Reuters