Украінскае войска стварае буферную зону на мяжы з Расеяй
11- 18.06.2014, 20:51
- 22,447
Узброеныя Сілы Украіны ствараюць буферную зону на адлегласці 15 км ад усходняй мяжы.
Далей памежнікі аднаўляюць свае падраздзяленні і пункты пропуску. Пра гэта заявіў в.а. міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль падчас урачыстасцей у Нацыянальным універсітэце абароны Украіны імя Івана Чарняхоўскага, паведамляе Укрінформ.
"Войска дзейнічае на адлегласці каля 15 км ад мяжы, ствараючы такім чынам буферную зону, а памежнікі сумесна з намі аднаўляюць ўсе свае падраздзяленні і пункты пропуску", - паведаміў ён.
Кіраўнік абароннага ведамства адзначыў, што вайскоўцы абавязкова выканаюць пастаўленыя прэзідэнтам задачы ў аднаўленні кантролю над дзяржаўнай мяжой.
"Прэзідэнт Украіны - Вярхоўны Галоўнакамандуючы УС Украіны Пётр Парашэнка выразна вызначыў задачы, і мы іх няўхільна выконваем. Дзяржаўная мяжа будзе надзейна абароненая ад любых спроб пранікнення на тэрыторыю нашай дзяржавы звонку. Мы, ведучы бесперапынныя баі, зацяжныя і жорсткія, аднаўляем свае становішчы і закрываем тым самым дзяржаўную мяжу ад знешняга ўмяшання", - адзначыў генерал-палкоўнік Міхаіл Коваль.
Раней ён паведаміў, што аднабаковае спыненне агню, якое прадугледжвае мірны план прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, адбудзецца ў бліжэйшыя дні.
Архіўнае фота AP