Назіральнікі: На шасці ўчастках Менска прыход быў завышана амаль на 2000 чалавек
- 13.10.2015, 10:52
- 8,454

Калі раней камісіі толькі ўкідвалі лішнія бюлетэні, то цяпер яны проста завысілі прыход у надзеі, што ніхто не праверыць.
Пра гэта паведамляе ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» каардынатарка кампаніі «Права выбару - 2015» горада Менска Вольга Кавалькова, абапіраючыся на звесткі незалежнага назірання.
«Раней яны ўкідвалі бюлетэні, а цяпер проста прыплюсоўваецца да рэальнага прыходу, ніхто ж усё роўна не можа пералічыць.
Прыводжу статыстыку самых абуральных парушэнняў, зафіксаваных назіральнікамі кампаніі «Права выбару» ў г. Менску:
Участак №11 Кастрычніцкі + 472 у дзень асноўнага галасавання
Участак №18 Цэнтральны + 245 у дзень асноўнага галасавання
Участак №34 Цэнтральны + 193 у дзень датэрміновага і + 138 у дзень асноўнага галасавання
Участак №62 Цэнтральны + 277 у дзень асноўнага галасавання
Участак №26 Заводскі + 127 у дзень асноўнага галасавання
Участак №17 Фрунзенскі + 385 у дзень асноўнага галасавання», - піша каардынатарка незалежнага назірання за «выбарамі».