13 кастрычнiка 2026, aўторак, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі працягваюцца пратэсты

7
У Францыі працягваюцца пратэсты
Грэта Тунберг

Да пратэстаў далучылася шведская актывістка Грэта Тунберг.

У аўторак, 13 кастрычніка, больш як 160 тысяч школьнікаў, студэнтаў і прафсаюзных актывістаў выйшлі на вуліцы гарадоў па ўсёй Францыі.

Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў краіны, як цытуе The Guardian.

МУС Францыі заявіла, што 13 кастрычніка па ўсёй краіне выйшлі 161 500 чалавек, тады як аналагічныя маршы сабралі больш як 260 тысяч удзельнікаў у мінулы аўторак.

Акрамя таго, па ацэнках, у гэты дзень заняткі былі перарваныя ў 90% французскіх універсітэтаў, а сярэднія школы ў Парыжы, Марсэлі і іншых гарадах зноў былі заблакаваныя.

У гэты дзень паведамлялася, што да пратэстаў далучылася шведская актывістка Грэта Тунберг.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲