Анатоля Лябедзьку чакае чарговы суд
1- 26.10.2015, 11:13
- 12,062
![Анатоля Лябедзьку чакае чарговы суд](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-171097-aux-head-20150929_lebedko_RFE_RL_360.jpg)
ФОТА: RFE/RL
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў позву з суду Цэнтральнага раёна Менска.
Як паведаміў палітык у «Фэйсбуку», яго выклікаюць 28 кастрычніка а 10:00 на разгляд адміністрацыйнай справы за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве «Шэсце нацыянальнага сцяга» 10 кастрычніка. (частка 3 арт. 23.34 КаАП).
У гэты дзень у Менску прайшлі мітынг і шэсце ад сталічнай плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа.
![](https://i.c97.org/p/galleries/2015/gi-15789-76898-big.jpg)
Нагадаем, 9 кастрычніка ў гэтым жа судзе Анатоль Лябедзька быў пакараны штрафам сумаю 9 мільёнаў рублёў за ўдзел у акцыі «За мірную, нейтральную Беларусь», якая адбылася 4 кастрычніка ў Менску на Плошчы Свабоды.